✏️ Президент Литвы Гитанас Науседа прокомментировал продолжающийся диалог между Минском и Вашингтоном. И заверил, что у Вильнюса есть ясное отношение к происходящему в Беларуси: «Мы не надели розовые очки, через которые хотели бы видеть красивого Лукашенко». ✏️ Палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі на Радыё Свабода выказаў сваё меркаванне пра «гібрыдныя рэпрэсіі» і тое, чаму не вызвалілі больш палітвязняў: «Для Лукашэнкі аслабляць гайкі непажадана, бо так званая стабільнасць трымаецца менавіта на застрашванні грамадства». ✏️ Ад 250 да 25 вызваленых: Менск і Вашынгтон шукаюць новы парадак дня. Вынікі чарговага візыту Джона Коўла ў Менск выклікалі расчараваньне дэмакратычнай супольнасьці Беларусі. Чакалася больш маштабнае вызваленьне палітвязьняў, а на волю пакуль выйшлі толькі 25 чалавек. Адбыўся збой тэндэнцыі, паводле якой з кожным візытам Коўла Менск вызваляў усё больш вязьняў, піша на Радыё Свабода палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч. ✏️ Палітык Мікола Статкевіч таксама каментуе чарговае вызваленне вязняў рэжыму: «Было парушана ключавое правіла гандлю, якое павінны ведаць не толькі спецыялісты па «здзелках», але і любы звычайны пакупнік».