З’явілася фота Анджэя Пачобута на беразе Нёмана – здымак апублікаваў польскі журналіст Барташ Вяліньскі. «Анджэй трымае сваё слова і робіць усё для пашырэньня прасторы свабоды на ўласным прыкладзе» – Гэты факт сьведчыць пра тое, што Анджэй трымае сваё слова і робіць усё для пашырэньня прасторы свабоды на ўласным прыкладзе», – сказаў Свабодзе ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2022 году, праваабаронца Алесь Бяляцкі, камэнтуючы інфармацыю аб часовым вяртаньні Анджэя Пачобута ў Беларусь. У той жа час ён назваў гэты выпадак незвычайным, бо тое, што яму дазволілі перасячы мяжу Беларусі – гэта выключэньне. – Таму што нічога па зьмене сытуацыі ў правах чалавека ў Беларусі не здарылася за апошні час. Дастаткова згадаць, што ў гэтым годзе мы фіксавалі затрыманьні людзей паводле палітычных артыкулаў на мяжы, калі яны спрабавалі ўехаць у Беларусь, – дадаў ён. Алесь Бяляцкі адзначыў, што шмат беларусаў, якіх улады перасьледуюць паводле палітычных артыкулаў, ня могуць паўтарыць досьвед Пачобута, бо ня маюць такой шырокай падтрымкі.