Салідарнасць – главные новости Беларуси

@gazetaby · news · Belarusian · active

Subscribers 2.5K Subscribers, last 30 days: 2.5K → 2.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 20.7%527 avg views
Posting 17.1/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 🤯 💯

Фотафакт. Завершаныя будаўнічыя працы па ўзвядзенні будынка «Нацыянальнага музея Беларусі» Менавіта такую назву на беларускай мове атрымаў музей. Слова «гістарычны» прыбралі па «прапанове» Лукашэнкі, які прыязджаў у красавіку кантраляваць будаўніцтва. Цяпер у музея новая канцэпцыя: адлюстраваць не толькі даўнія гістарычныя эпохі, але таксама «сучаснасць і перспектывы развіцця дзяржавы». Добраўпарадкаваная прылеглая да музея тэрыторыя і парк Народнага адзінства, а таксама пабудаваны падземны пераход праз вул. Арлоўскую, які злучае музей і Плошчу Дзяржаўнага сцяга. Мінскбуд паведаміў, што праект рэалізаваны за 17 месяцаў, замест запланаваных 27. Будынак музея мае абрысы карты Беларусі. Экспазіцыя музея размесціцца ў дванаццаці выставачных залах. Цяпер у будынку працуюць спецыялісты Мастацкага камбіната. Яны афармляюць залы і напаўняюць іх экспанатамі. Блізка падысці да будынка пакуль немагчыма, агароджу з дроту не прыбралі, таму ўстаноўленыя на галоўным фасадзе шэсць барэльефаў пакуль разгледзець складана. Злева ўстаноўлены барэльефы: «Дадзяржаўны перыяд», «Старажытная Русь», «Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае». Справа – «Расійская імперыя», «Савецкая Беларусь», «Рэспубліка Беларусь».

Views over time

02004006007 Sep 13:0712 Nov 11:175617 Sep 13:07: 0 views12 Nov 11:17: 561 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Sep 2026, 13:070
12 Nov 2026, 11:17561

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.