Салідарнасць – главные новости Беларуси

@gazetaby · news · Belarusian · active

Subscribers 2.5K Subscribers, last 30 days: 2.5K → 2.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 20.7%527 avg views
Posting 17.2/day last 23 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 🤯 💯

У што ператварыліся фестывалі ў старажытным Навагрудку Расейскія z-артысты, расейская мова на афішах. 21 жніўня стартаваў фестываль «Выцінанка-выбіванка. Ажурны код Навагрудка». На ягоным прыкладзе можна пабачыць, у што ператвараюццы фэсты ў колішняй сталіцы ВКЛ у апошнія гады. На афішах спрэс расейская мова, мясцовая раённая газета «Новае жыццё» піша пра фэст па-расейску. На замчышчы шыльды таксама па-расейску. Канцэртную праграму вядзе зорка расейскага КВН Дзмітрый Колчын, а хэдлайнерам заяўлены Вадзім Самойлаў, колішні ўдзельнік гурта «Агата Кристи», які падтрымлівае Пуціна і ягоную вайну супраць Украіны. І праграма, і антураж моцна кантрастуюць з тым, што бачыў Наваградак чвэрць стагоддзя таму, калі тут распачалі традыцыю фестываляў сярэднявечнай культуры. Тыя фэсты збіралі дзясяткі тысяч гасцей з Беларусі і суседніх краін, у тым ліку музыкаў з Польшчы, Украіны, Расіі і Літвы.

Views over time

020040060022 Aug 14:4412 Nov 11:1761022 Aug 14:44: 0 views12 Nov 11:17: 610 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Aug 2026, 14:440
12 Nov 2026, 11:17610

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.