У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам Беларусы прыйшлі аддаць даніну памяці выбітнаму палітыку і сапраўднаму патрыёту Айчыны. Яшчэ напачатку цырымоніі развітання каля Архікафедральнага сабора Святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве сабралася пад сотню чалавек. Людзі працягваюць падыходзіць. Адным з першых кветкі прынёс экс-палітвязень Віктар Бабарыка. Таксама развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам прыйшлі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, палітыкі і журналісты Франак Вячорка, Яляксей Янукевіч, Юрась Меляшкевіч, Павел Мажэйка. Вянкі на развітанне з палітыкам даслалі прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, прэм’ер-міністр Дональд Туск, а таксама Міністэрства замежных спраў Польшчы. Аляксандра Мілінкевіча пахаваюць на варшаўскіх могілках «Павонзкі».