«Дзякуй, што не Прылепін. Дзіўна, што не Кафка» Новы тэатральны сезон РТБД выразна адлюстроўвае сітуацыю ў краіне. Год таму культурніцкую супольнасць абурылі планы кіраўніцтва Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) — «узбагаціць» рэпертуар пастаноўкамі на рускай мове. Прычым дырэктарка Святлана Навуменка замахнулася адразу на адыёзнага расійскага прапагандыста Захара Прылепіна і ягоныя «Пацанскія расказы». Але працягу гэтая скандальная абвестка доўгі час не мела. Падалося: можа, усё ж перамог здаровы сэнс? І пасля шматлікіх чыстак і звальнення вядучых акцёраў РТБД, аднаму з нешматлікіх тэатраў з цалкам беларускамоўным рэпертуарам, творцам і гледачам пакінуць іх маленечкую культурную рэзервацыю? Аказалася — не. Чытайце на сайце Без VPN