Салідарнасць – главные новости Беларуси

@gazetaby · news · Belarusian · active

Subscribers 2.5K Subscribers, last 30 days: 2.5K → 2.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 20.7%526 avg views
Posting 17.2/day last 25 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 🤯 💯
edited

«Гэта наш агульны спосаб паказаць сем'ям палітвязняў: яны не адны» BYSOL арганізуе збор для дзяцей палітвязняў, якія хутка пойдуць у школу. — Гэты дабрачынны збор у падтрымку самых уразлівых — дзяцей беларускіх палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі або былі вымушаныя выехаць за яе межы. Іх бацькі знаходзяцца ў турмах толькі за тое, што хацелі жыць у свабоднай краіне, — адзначаюць у BYSOL. — У нашых сілах зрабіць так, каб дзеці не заставаліся з гэтай бядой адзін на адзін. Дапамога ў памеры 100 еўра ў межах збору дазваляе пакрыць самыя базавыя патрэбы: набыць школьныя прылады і хаця б частку вопраткі. — Гэта простыя рэчы, без якіх дзіцяці цяжка адчуваць сябе ўпэўнена з аднагодкамі. А яшчэ гэта наш агульны спосаб паказаць сем'ям: яны не адны, побач ёсць падтрымка! — адзначаюць у фондзе. Вось што пісалі бацькі пасля мінулых збораў: «Дапамога, якую вы аказваеце, не толькі палягчае матэрыяльныя цяжкасці, але і дорыць дзецям магчымасць адчуваць сябе любімымі і абароненымі». «Асаблівыя словы падзякі — людзям, што ахвяруюць грошы. Ваш унёсак – гэта акт салідарнасці, дабра і чалавечнасці». Далучайцеся да збору, калі для вас гэта бяспечна.

Views over time

020040060019 Aug 15:2412 Nov 11:1754819 Aug 15:24: 0 views12 Nov 11:17: 548 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Aug 2026, 15:240
12 Nov 2026, 11:17548

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.