Сябры, мы да вас з ✨цудоўнымі✨ навінамі. Доўгачаканая «Крама Цудаў» выйдзе на беларускай мове! Гісторыю, якую шмат хто ўжо паспеў палюбіць, можна будзе прачытаць і па-беларуску 🧡 «Крама Цудаў» — гэта зборнік з дзесяці хілінг-гісторый пра страту і надзею, пра кошт мары і сілу прыняцця. Пра тое, што нават у самым звычайным горадзе заўсёды знойдзецца месца цудам. «Крама Цудаў» адчыняе дзверы далёка не кожнаму. Выпадковаму мінаку можа здацца, што тут прадаюць кнігі і сувеніры. Але насамрэч тут гандлююць цудамі. Ніхто не ведае, адкуль з'яўляецца крама і хто гэты таямнічы Загадчык за прылаўкам. Вядома толькі адно: цуд рэальны✨ 📖 Сумесны праект OZ і «Шуфлядкі Пісьменніка». Мастачкi: Ганна Дзюкава Batori (вокладка), Наталі Дінэр (унутраныя іллюстрацыі) 🎁 Аформіце перадзамову па СПАСЫЛЦЫ і атрымайце зніжку 5%. 💌 Першыя 200 пакупнікоў атрымаюць у падарунак паштоўку з прадказаннем ад аўтараў зборніка. Здаецца, самы час зазірнуць у «Краму Цудаў». Хто ведае, магчыма, сёння цуд чакае менавіта вас?