дekoder по-❤️❤️❤️ Вольга Гапеева адмовілася ад навуковай кар’еры, каб займацца літаратурай. З’ехала з Беларусі на гадавую стыпендыю ў Аўстрыю ў 2019-м, але дадому пакуль не вярнулася... Пяць год пісьменніца вяла качэўніцкае жыццё на стыпендыях у розных краінах. «Эмацыйна і ментальна гэта вельмі цяжка. Таму ўрэшце я знайшла кватэру ў Мюнхене, якую здымаю са сваім партнёрам — нямецкім пісьменнікам. У нас long distance relationship, ён жыве і працуе ў Амерыцы. Але кожны плаціць сваю палову арэнды», — расказвае Вольга. Яе новая кніга «Wörterbuch einer Nomadin» («Слоўнік намады») выходзіць па-нямецку, але там «гаворка ідзе і пра Беларусь, і пра Еўропу, і пра нашы сувязі, і пра мовы, і пра тое, што значыць быць усходнееўрапейскай жанчынай». дekoder паразмаўляў з Вольгай пра беларускіх літаратараў у Нямеччыне, жыццё на творчых стыпендыях, заробкі і філасофію качэўніцтва.