дekoder по-беларуски: «Вось рот адкрые і адразу ўсё зразумела», — пачула я аднойчы на вуліцы ў Пецярбургу ад дамы сярэдніх гадоў. Спачатку агаломшана замаўчала, а потым усміхнулася — так, я не вы». Праз уласную біяграфію аўтарка і даследчыца Таня Арцімовіч расказвае, чаму мова — таксама частка палітыкі імперый. «Каланізацыя існуе ў розных формах. Але гэта дакладна пра ўладу — над уяўленнем, свядомасцю, пачуццямі, светапоглядам», — піша Таня. «Я спрабую вярнуць сабе мову, якая выжыла, але ў праве на якую мне адмаўляюць... А гэтай мовы так мала. Я не магу знайсці яе на клавіятуры і ў наладках праграм камп’ютара. Анлайн перакладчыкі спатыкаюцца аб гэтую мову, а пашукавік ламаецца». Тэкст Тані Арцімовіч пра імперыю і «правінцыю», мову і мову-як-мачыху, жаночае і мужчынскае пісьмо — чытайце на дekoder.