Дал комментарий белорусской службе "Радио Свобода" о заявлении главкома ОВС НАТО в Европе. Вайсковы аналітык пра ўключэньне Беларусі ў сьпіс цэляў NATO: «Задача, каб не дайшло да ядзернага супрацьстаяньня» Галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе генэрал Алексус Грынкевіч прадставіў на канфэрэнцыі ў бясьпецы ў Варшаве новы ваенны плян альянсу па перадухіленьні патэнцыйнай расейскай агрэсіі на ўсходнім флянгу. Паводле амэрыканскага выданьня The Wall Street Journal, якое прыводзіць дэталі агучанай Грынкевічам «тэорыі перамогі», расейскія камандныя пункты і аб’екты СПА ў Калінінградзкай вобласьці, у раёне Санкт-Пецярбургу і ў Беларусі могуць стаць цэлямі для ўдараў ракет вялікай далёкасьці NATO. Ізраільскі вайсковы аналітык Давід Гендэльман у інтэрвію «ПіКу Свабоды» адзначыў, што гэта ня столькі ваенная, колькі важная палітычная заява, «бо галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе кажа, што ў выпадку такога канфлікту яны гатовыя наносіць удары». «Што да вайсковага плянаваньня, то зразумела, што дактрына ў гэтым выпадку прадугледжвае ўдары на ўсю апэратыўную глыбіню баявога парадку праціўніка. А паколькі стратэгія — гэта перадусім геаграфія, у гэтым выпадку гаворка ідзе пра Беларусь, Калінінградзкую вобласьць і, у прынцыпе, увесь паўночны захад Расеі, уключна зь Ленінградзкай вобласьцю. Тут усё ў цэлым зразумела», — адзначыў Гендэльман. Ён зьвяртае ўвагу што задача NATO ў выпадку такога разьвіцьця падзей не ў стратэгічным разгроме Расеі, а ў зрыве спробы расейскага наступу: «Такім чынам, загадзя заяўлена, што задача абмежаваная, каб не дайшло да ядзернага супрацьстаяньня і гэтак далей... Пытаньне, зразумела, у тым, наколькі рэальныя дзеяньні NATO, калі да іх дойдзе, будуць адпавядаць гэтым словам. Прынамсі, на ўзроўні вайсковага плянаваньня, палітычнай заявы і падрыхтоўкі мы гэта ўжо бачым. А што будзе далей, пакажа рэальнасьць», — сказаў вайсковы аналітык Давід Гендэльман. https://www.svaboda.org/a/33875818.html