Новае нацыянальнае адраджэнне Беларусі! Хто, калі, і як яго пачне? Ці магчыма новае нацыянальнае адраджэнне Беларусі? Хто здолее яго пачаць і што для гэтага неабходна? У сваіх апошніх допісах Павал Усаў разважае пра расчараванне часткі беларусаў у старых лідарах апазіцыі. Паводле яго, большасць беларусаў перастала верыць у ранейшыя палітычныя вобразы, таму што знікла адчуванне шчырасці, а за публічнымі маскамі людзі пабачылі шмат каго з так званых лідараў 2020 такімі якія яны есць. Але ці азначае гэта, што беларускі нацыянальны рух вычарпаў сябе? Магчыма, наадварот - цяпер з'яўляецца магчымасць для новага этапу. Працягваюць змагацца толькі людзі, для якіх Беларусь і яе будучыня - гэта справа жыцця, а не толькі грошы і ўлада. Расце новае пакаленне апазіцыі, фармуюцца іншыя погляды і падыходы. Ці можа менавіта на гэтай аснове ўзнікнуць новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння? У стрыме з Паўлам Усавым абмяркуем, хто можа стаць рухавіком гэтых пераменаў, як аб'яднаць беларусаў, дзе могуць з'явіцца новыя лідары і што здольнае вярнуць людзям веру ў магчымасць зменаў. Ці ёсць для гэтага рэальныя ўмовы і калі можа пачацца новы этап беларускай гісторыі. https://www.youtube.com/watch?v=R5d2S8WRFLM #ПавелУсов #ПавалУсаў #Беларусь #Оппозиция #СерыйКот