Дмитрий Болкунец

@bolkunets1 · news · Belarusian · active

Subscribers 3.2K Subscribers, last 30 days: 3.2K → 3.2K +0 24h
Reach per post (ERR) 37.3%1.2K avg views
Posting 4.8/day last 20 hours ago
Reactions per 1K views 17.0 🔥 💯 👍
repost from Belarusische Diaspora in Österreich

📨 🇪🇺 Кампенсацыі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій у Беларусі - за кошт актываў рэжыму Лукашэнкі Беларуская Дыяспара ў Аўстрыі падтрымлівае ініцыятыву па кампенсацыі шкоды ад палітычных рэпрэсій у Беларусі за кошт актываў рэжыму Лукашэнкі. 9 кастрычніка 2026 г. мы накіравалі дэпутатам Еўрапарламента зварот з просьбай падтрымаць уключэнне тэмы «Палітычна матываваныя канфіскацыі маёмасці ў Беларусі і Расіі» ў парадак дня пленарнай сесіі 19–22 кастрычніка 2026 года. Прыняцце адпаведнай рэзалюцыі магло б стаць крокам да распрацоўкі механізмаў кампенсацыі пацярпелым. Канфіскуючы маёмасць беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну праз палітычны пераслед, рэжым працягвае рэпрэсіі нават у эміграцыі. Людзі і іх сем’і страчваюць жыллё, маёмасць і сродкі да існавання. Кампенсацыі дапамаглі б пацярпелым аднавіць фінансавую самастойнасць і ўсклалі б матэрыяльную адказнасць на вінаватых. Гэта адпавядае і інтарэсам краін ЕС, якія даюць пацярпелым прытулак і падтрымку. Шкоду павінен кампенсаваць той, хто яе прычыніў. #DemandForJustice #Belarus #PoliticalRepressionRedress Падрабязней на нашым сайце (DE | БЕЛ): https://belarus-diaspora.at/all-categories-de/news/politicalrepressionredress

Views over time

05001K1.5K2K11 Oct 07:4111 Nov 23:241.7K11 Oct 07:41: 0 views11 Nov 23:24: 1,700 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Oct 2026, 07:410
11 Nov 2026, 23:241.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.