🌾🚜 Чаму «Дажынкі» больш чым свята ўраджаю? Аналiтык Беларускага iнстытута стратэгiчных даследаванняў Сяргей Жук: Адраджэнне «Дажынак» трыццаць год таму стала лагiчным i натуральным крокам для суверэннай Беларусi. З аднаго боку, ва ўмовах эканамiчнага крызiсу трэба было вяртаць павагу да чалавека, якi працуе на зямлi i забяспечвае харчовую бяспеку краіны. З другога — узрастаў запыт на вяртанне да вытокаў i адраджэнне духоўнай нiвы. Iнiцыятыва Прэзiдэнта Аляксандра Лукашэнкi стала адказам на гэтыя патрэбы i аб'яднала ў сабе дзве важнейшыя задачы: падняцце прэстыжу працы на зямлi i аднаўленне сувязi з традыцыйнай народнай культурай. Менавiта такi падыход дазволiў ператварыць «Дажынкi» ў жывое свята, якое аб'ядноўвае людзей, гiсторыю i сучаснасць. «Дажынкi» сёння — гэта больш чым свята ўраджаю. Гэта сiнтэз традыцыi i сучаснасцi, ушанаванне герояў жнiва, маркер дасягненняў аграрнай сферы i стымул для далейшага росту рэгiёнаў. Праз гэту ўрачыстасць перадаецца павага да працы на зямлi, захоўваецца сувязь пакаленняў i фармiруецца аблiчча беларускай вёскi як тэрыторыi, дзе жывуць, працуюць i дасягаюць поспеху. 🔗 Падрабязней @BISRby