🌱 Шэсць год таму, 12 лістапада 2020 года, у Мінску загінуў Раман Бандарэнка. Увечары ў двор на вуліцы Чарвякова прыехала група людзей, якія пачалі здымаць бел-чырвона-белыя стужкі. У дваровым чаце з’явілася паведамленне, і Раман адрэагаваў словамі: «Я выходжу». Пасля спробы паразмаўляць з гэтай групай Рамана збілі і вывезлі ў невядомым напрамку. На наступны дзень, 12 лістапада, стала вядома, што ён памёр у шпіталі ад атрыманых цяжкіх траўмаў. Смерць Бандарэнкі і хлусня ўладаў пра быццам п'яны стан Рамана выклікала шырокую хвалю абурэння ў грамадстве. Тысячы людзей прыйшлі на месца трагедыі, каб ушанаваць ягоную памяць. Пратэсты ў памяць Рамана Бандарэнкі таксама прайшлі ў Гомелі, Віцебску, Гродне, Баранавічах, Лідзе, Салігорску, Маладзечне, Жодзіне, Брэсце, Навагрудку і іншых гарадах.