🧱 У Брэсце будынак былой гарадской думы аздабляюць цэглай з імітацыяй гістарычнай архітэктуры. У Брэсце працягваюцца працы па аднаўленні будынка былой гарадской думы. Узноўлены ў бетоне будынак цяпер аздабляюць звонку цэглай, імітуючы яго гістарычнае аблічча. Як піша Telegram-канал «Спадчына», цікава будзе паглядзець на канчатковы вынік рэканструкцыі і параўнаць яго з арыгінальным выглядам будынка.