BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 17.0/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 23.4 ❤ 😱 👎

🎥 11 лістапада 1983 года памёр польскі аператар і рэжысёр, ураджэнец Брэста — Ежы Лімпан. Нарадзіўся 10 красавіка 1922 года ў 🏹 Брэсце. Паходзіў з асіміляванай габрэйскай сям’і. У дзяцінстве вучыўся ў Варшаве, быў актыўным у спартыўнай секцыі пры Таварыстве ўніверсітэту рабочых. Падчас нямецкай акупацыі трапіў у гета ў Воўміні, адкуль уцёк і хаваўся ў Варшаве пад іменем Ежы Ліпіньскі. Стаў жаўнерам Польскай Арміі Людовай, супрацоўнічаў з падпольнымі арганізацыямі, валодаў нямецкай мовай і нават перамяшчаўся па акупаванай Еўропе ў форме вермахта. Пасля Варшаўскага паўстання камандаваў аддзелам у Прушкаве. У 1945 годзе быў асуджаны на смерць (пазней замененую на 10 гадоў зняволення) за дэзертырства і ўзброены напад, але вызвалены ў 1948-м. Паспрабаваў паступаць на стаматалагічны факультэт, але ў выніку стаў студэнтам Вышэйшай фільмавой школы ў Лодзі. Адукацыю завяршыў у 1952 годзе, дыплом атрымаў у 1965-м. Адзін з заснавальнікаў польскай школы фільма. Працаваў з Анджэем Вайдай, Анджэем Мункам, Аляксандрам Фордам, Раманам Паланскім. Яго стыль — эмацыйная камера, рэзкае святло, набліжэнні твараў, поўнае ўцягванне ў сцэну (як, напрыклад, у «Канале» ці «Лотнай»). Частку крытыкаў называлі яго прыхільнікам італьянскага неарэалізму. У 1968 годзе, пасля антысеміцкай кампаніі ў Польшчы, выехаў у Вялікабрытанію. Працаваў у Нямеччыне, выкладаў у Мюнхенскай школе фільма і тэлебачання. Памёр у Лондане пасля няўдалай аперацыі на сэрцы.

Views over time

025507510011 Nov 12:0412 Nov 11:338311 Nov 12:04: 0 views12 Nov 11:33: 83 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Nov 2026, 12:040
12 Nov 2026, 11:3383

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.