🐈⬛10 лістапада 1934 года ў вёсцы Серабрышча (сёння 🦬 Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся беларускі паэт, літаратуразнавец і музеязнавец Іван Курбека. Паходзіў з сялянскай сям’і. Вучыўся ў Моўчадскай сярэдняй школе, якую скончыў у 1953 годзе, пасля паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ў 1958 годзе працаваў навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы, а з 1964 года — навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела і старшым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа (цяпер Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1958 годзе. Быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года. Памёр 1 красавіка 2009 года. Пахаваны на могілках у роднай вёсцы Серабрышча.