🇮🇱9 лістапада 1952 года памёр 1-ы прэзідэнты Ізраіля і ўраджэнец Брэстчыны — Хаім Вейцман. Нарадзіўся 27 лістапада 1874 года ў вёсцы 💪 Моталь (сёння ⛪️ Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Атрымаў традыцыйнае яўрэйскае выхаванне ў хедэры, пасля чаго паступіў у рэальнае вучылішча ў Пінску. Менавіта ў Пінску ён упершыню сутыкнуўся з ідэямі асветніцтва і габрэйскага нацыянальнага адраджэння. Пасля заканчэння вучылішча ў 1892 годзе ён працягнуў адукацыю ў Дармштацкім політэхнічным інстытуце, затым у Берліне і Фрыбургу, дзе ў 1899 годзе атрымаў ступень доктара. Падчас вучобы ў Берліне далучыўся да сіанісцкага руху, удзельнічаў у Другім Сіанісцкім кангрэсе ў Базелі (1899). Яго ідэі адлюстроўвалі дэмакратызацыю сіанізму і акцэнт на стварэнні яўрэйскіх культурных інстытутаў. У 1907 годзе ён упершыню наведаў Палестыну. Вейцман актыўна ўдзельнічаў у працы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытанні падзелу Палестыны. У 1948 годзе, пасля заснавання Дзяржавы Ізраіль, ён быў абраны першым прэзідэнтам краіны. У Пінску, дзе Вейцман вучыўся, устаноўлена мемарыяльная таблічка. Яго імя носіць вядомы Інстытут Вейцмана ў Рэхавоце. У Ізраілі шматлікія вуліцы носяць яго імя.