BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.9/day last 47 minutes ago
Reactions per 1K views 23.4 ❤ 😱 👎

📚 Сёння адзначае 69-годдзе беларускі пісьменнік і ўраджэнец Брэстчыны Анатоль Брытун. Нарадзіўся 7 лістапада 1957 года ў вёсцы Баранцы 🪷 Жабінкаўскага раёна. Скончыў Пінскі гідрамеліяратыўны тэхнікум (1977), пасля чаго працаваў у праектным інстытуце ў Пскове. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце. Працаваў інжынерам-гідратэхнікам, гідам-перакладчыкам, а пасля распаду СССР — у Брэсцкай мытні. Актыўна займацца літаратурнай творчасцю пачаў у 2007 годзе. Яго апавяданні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Бярозка» і іншых выданнях. Асноўнае месца ў творчасці пісьменніка займаюць гісторыя Беларусі, жыццё Палесся, народныя паданні і мінулае Белавежскай пушчы. Аўтар рамана «Пах мускусу» (2012), аповесці «Сяліба» (2015) і кнігі «Трылогія прыгод тысячагоддзя» (2019). У 2014 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка ў намінацыі «Проза», а ў 2023 годзе — лаўрэатам конкурсу «Духоўная веліч» у намінацыі «Літаратура для дзяцей і юнацтва». З 2021 года знаходзіцца на пенсіі, жыве ў Брэсце і працягвае літаратурную дзейнасць.

Views over time

0501007 Nov 08:5912 Nov 11:331117 Nov 08:59: 0 views12 Nov 11:33: 111 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Nov 2026, 08:590
12 Nov 2026, 11:33111

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.