BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.9/day last 8 minutes ago
Reactions per 1K views 23.4 ❤ 😱 👎

✝️5 лістапада 1803 года памёр ураджэнец Брэстчыны, каталіцкі дыяцэзіяльны біскуп, багаслоў-асветнік і удзельнік паўстання Касцюшкі Міхал Францішак Карповіч. Нарадзіўся 4 кастрычніка 1744 года ў 🏰 Камянцы (сёння Брэсцкая вобласць). У 1757–1761 гадах навучаўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, а ў 1761 годзе ўступіў у ордэн місіянераў. Да 1766 года служыў клірыкам у касцёле Святога Крыжа ў Варшаве, пасля чаго пачаў выкладаць філасофію і тэалогію ў семінарыях Варшавы, Кракава і Вільні. У 1774 годзе пакінуў ордэн і, дзякуючы падтрымцы біскупа Ігнацы Масальскага, стаў пробашчам у Гражышках на Сувальшчыне. Міхал Францішак Карповіч атрымаў вядомасць сваімі казаннямі, у якіх крытыкаваў прыгон і жорсткае абыходжанне з сялянамі, прапаноўваў перавод на чынш і ўвядзенне парафіяльных школ. Яго ідэі падтрымалі рэфарматары і кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 1776 годзе быў прызначаны архідыяканам смаленскім, пазней стаў канонікам пазнанскім і атрымаў медаль «Заслужаным». З 1783 года выкладаў дагматычную тэалогію ў Галоўнай школе ВКЛ у Вільні і падтрымліваў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. Падчас паўстання 1794 года ўвайшоў у паўстанцкі ўрад і пасля яго падаўлення быў звольнены з прафесарскай пасады. У 1797 годзе стаў біскупам віграўскім, заснаваў духоўную семінарыю ў Віграх на Падляшшы і сабраў багатую бібліятэку ў Гражышках.

Views over time

0501005 Nov 14:0212 Nov 11:331045 Nov 14:02: 0 views12 Nov 11:33: 104 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Nov 2026, 14:020
12 Nov 2026, 11:33104

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.