BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.9/day last 26 minutes ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🌱5 лістапада 1827 года ў вёсцы Калоднае (сёння 🐦 Столінскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзілася «кветка Літвы», патрыётка і адна з першых жанчын-скульптарак Генела Скірмунт. Яе маці была роднай сястрой мастака Напалеона Орды, а сама Генела паходзіла са слаўнага роду Скірмунтаў, з якога паходзіць яшчэ і першы міністр ураду БНР Раман Скірмунт. Вучылася мастацтву ў Вільні ў выбітнага мастака і скульптара Вікенція Дмахоўскага. Падарожнічала па Еўропе. У 1863 годзе за спробу даставіць дэпешу паўстанцам была саслана ў Тамбоў. У апошнія гады жыцця працавала ў гістарычным жанры (плакеты «Міндоўг», «Гедымін», гістарычныя шахматы ў выглядзе войска Яна III Сабескага) Памерла 1 лютага 1874 года ў французскім горадзе Амелі-ле-Бен. Пахавана на Старых могілках у Пінску, побач з маці і мужам. «Сапраўднае дзіця і кветка тамашняга грамадства пані Скірмунт нарадзілася ў адным з аддаленых куткоў Літвы і ўсім сэрцам зраслася з той зямлей. Гэта абсолютна наша сучасніца жыла ва ўмовах агульнага вясковага жыцця і спазнала ўсе змены нашага грамадства. Яна прайшла праз страту маемасці, турэмнае зняволенне, высылку, пры гэтым адной толькі думкай i пачуццем пераўзыходіла шматлікіх сваіх сучаснікаў» — прадстаўляў Гелену яе сучаснік, Браніслаў Залескі.

Views over time

0501001505 Nov 10:0312 Nov 11:331165 Nov 10:03: 0 views12 Nov 11:33: 116 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Nov 2026, 10:030
12 Nov 2026, 11:33116

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.