🤝 3 лістапада 1898 года ў вёсцы Вялікія Лепясы (сёння 🤱 Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся ўкраінскі паэт, празаік і ўдзельнік рэвалюцыйнага руху Дзмітрый Фалькоўскі (сапраўднае імя — Дзмітрый Ляўчук). Паходзіў з сям’і з Кобрынскага павета. Вучыўся ў Кобрынскім гарадскім вучылішчы, а ў 1912–1915 гадах — у Брэсцкай мужчынскай гімназіі. У верасні 1918 года ўступіў у Кобрынскую падпольную ячэйку РКП(б) і стаў адным з арганізатараў партызанскага атрада ў Іласкай воласці. Падчас існавання Украінскай Народнай Рэспублікі ўдзельнічаў у дзейнасці бальшавіцкага падполля. Жыў у Кіеве, дзе дзеля бяспекі ўзяў псеўданім Фалькоўскі. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Ланка». Яго творчасць крытыкі называлі «ўпадніцкай», аднак ён працягваў пісаць, адлюстроўваючы ў сваіх вершах як героіку, так і трагізм грамадзянскай вайны. Пасля забойства Кірава ў 1934 годзе быў арыштаваны і расстраляны. У 1957 годзе рэабілітаваны пасмяротна. Друкавацца пачаў у 1924 годзе ў часопісах «Червоний шлях», «Життя й революція», «Всесвіт», «Глобус». Аўтар паэм «Чэкіст» (1924) і «Чабан» (1925), зборнікаў «Далягляды» (1927), «На пажарышчы» (1928), «Палессе» (1931). У вершах услаўляў прыгажосць роднага Палесся і называў сябе «песняром Палесся». Некаторыя яго творы, у тым ліку верш «Очерет мені був за колиску», сталі народнымі песнямі. Перакладаў беларускіх (Янку Пушчу), рускіх і нямецкіх паэтаў. Памяць пра Дзмітрыя Фалькоўскага ўшанавана ў вёсцы Вялікія Лепясы, дзе яму ўсталяваны памятны знак. Я тільки про клаптик Полісся Про тиху задуму гаїв… Про шуми осінні узлісся, Про злидні в житті чабанів…