🌿 2 лістапада 1842 года ў маёнтку Мокрае (сёння 🐍 Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся Фелікс Зянковіч — навукоўца-прыродазнаўца, мемуарыст і ўдзельнік паўстання 1863–64 гг. Вучыўся ў Пружанах, Беластоку і Пецярбургскім універсітэце, дзе далучыўся да студэнцкага руху. У 1862 годзе пераехаў у Парыж, дзе вывучаў прыродазнаўства і медыцыну, а таксама зблізіўся з польскай рэвалюцыйнай і расійскай дэмакратычнай эміграцыяй. У 1863 годзе прыбыў з Лондану з марской экспедыцыяй паўстанцаў-эмігрантаў, але быў арыштаваны ў Вільні і прыгавораны да расстрэлу. Смяротнае пакаранне замянілі на 12 гадоў катаргі ў Сібіры. Родавы маёнтак Зянковіча быў канфіскаваны. Жыў у Усоллі і Іркуцку, дзе выкладаў дзецям ссыльных, удзельнічаў у навуковых экспедыцыях Бенедыкта Дыбоўскага і супрацоўнічаў з іншымі польскімі даследчыкамі. Маляваў ілюстрацыі да прац Чэрскага і Дыбоўскага, даследаваў Забайкалле. У 1881 годзе атрымаў дазвол на пасяленне ў Ноўгарадзе, дзе пазнаёміўся з беларускай паэткай Зоф'яй Трашчкоўскай. У 1882 годзе пераехаў у Польшчу, а ў 1890–1902 гадах быў адміністратарам маёнтку на Холмшчыне. Апошнія гады правёў у Варшаве, дзе напісаў успаміны пра паўстанне і марскую экспедыцыю. Памёр 7 красавіка 1910 года. Пахаваны на могілках Павонзкі.