🏡 А ты выжыў бы ў беларускай вёсцы 100 гадоў таму? Уяві: раніца, 1926 год. Ты прачынаешся ў вясковай хаце, цягнешся па смартфон — а яго няма. Разеткі таксама. І нават вады з крана не дачакаешся. Затое гаспадары ўжо падрыхтавалі табе працу. Трэба здабыць ваду, дастаць кашу з гарачай печы, зрабіць масла і спячы хлеб. А ты нават не ведаеш, з якога боку падступіцца да маслабойкі! Побач толькі кот Барсік 🐈 . Ён уважліва назірае за тваімі прыгодамі і пакуль не вельмі верыць у твой поспех. 👉 Мы падрыхтавалі новы тэст з 7 пытанняў пра жыццё беларусаў сто гадоў таму. Спойлер: вельмі легкі! Правер, хто ты: дзіця цывілізацыі, вясковы стажор ці сапраўдная легенда, якую паважае нават Барсік. Праходзь тэст і дзяліся вынікам у каментарыях! https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/culture/czi-vyzhyu-by-ty-u-belaruskaj-vyosczy-sto-gadou-tamu-test/