🪶 Сёння спаўняецца 78 гадоў беларускаму паэту, тэлежурналісту, краязнаўцу і грамадска-палітычнаму дзеячу з 🏹 Брэста Мікалаю Пракаповічу — аднаму з лідараў беларускага адраджэнскага руху ў Брэсце ў канцы 1980-х — 1990-х гадоў. Нарадзіўся 1 лістапада 1948 года ў вёсцы Пугачова (сёння ў межах Брэста). Вучыўся ў сярэдняй школе № 4 на Валынцы, скончыў беларускае аддзяленне факультэта мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1970). З 1972 года — на Брэсцкім тэлебачанні: рэдактар, вядучы, аўтар перадач «Творчыя сустрэчы», «Перазовы», «Далягляды», «Край». За больш як 40 гадоў журналісцкай працы стварыў больш за 500 выпускаў праграмы «Край», якая стала візітоўкай Брэстчыны. Сябра Саюза пісьменнікаў з 1981 года, аўтар зборнікаў «Неад’емнае» (1982), «На кругі свае» (1986) і іншых. Вершы перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы, а шмат якія былі пакладзены на музыку. У 1990-я гады актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці, быў адным з заснавальнікаў брэсцкай сябрыны «Край» і сябрам БНФ з 1989 года. Віншуем нашага выбітнага земляка з 77-годдзем — і зычым творчага запалу, здароўя і новых натхнёных сустрэч з родным краем! Жыццё падарыла нам дзіва: Як ветрыку лёгкі павеў, Аднойчы пачуеш — “Радзіма”, Пасля зразумееш — навек. I будуць дарогі вяртацца У той незабыты куток, Дзе ў квецені белых акацый Жыцця твайго чысты выток. Дзе змалку да болю знаёмы I дрэвы, і твары людзей, I роўнага болей якому Ніколі не знойдзеш нідзе.