BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

☪️ 60 год таму, 1 лістапада 1966-га, у амерыканскі Уотэрберы памёр галоўны муфтый міжваеннай Польшчы, татарскі і мусумальскі дзеяч і ўраджэнец Брэстчыны Якуб Шынкевіч. Нарадзіўся 16 красавіка 1884 года ў 🏯Ляхавічах (сёння ў Брэсцкай вобласці). Паходзіў з татарскай сям’і Сулеймана і Фатмы з роду Багушэвічаў. Скончыў сярэднюю школу ў Мінску, вывучаў тэхнічныя навукі ў Пецярбургу і ўсходазнаўства (арыенталізм) ў тамтэйшым універсітэце. У 1925 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Берліне. 28 кастрычніка 1925 года быў абраны галоўным муфтыем мусульман у міжваеннай Польшчы, з рэзідэнцыяй у Вільні. Прадстаўляў польскіх мусульман на міжнародных кангрэсах у Егіпце, Ерусаліме і Парыжы, наладжваў кантакты з мусульманскімі супольнасцямі Югаславіі, Балгарыі і Турцыі. Падчас паломніцтва (хаджа) у Меку і Медыну быў прыняты каралём Егіпта Фуадам І. У 1935 годзе выдаў Вершы з Карана — выбраныя пераклады з арабскай на польскую. Стаяў на чале Мусульманскага рэлігійнага саюза ў Польшчы, чый прававы статус быў замацаваны дзяржаўнай пастановай у 1936 годзе. Напрыканцы 1930-х выступаў за будаўніцтва мячэці ў Варшаве, але праект спыніла Другая сусветная вайна. У 1942 годзе ініцыяваў стварэнне татарскіх камітэтаў пад кантролем нацысцкіх уладаў на тэрыторыі акупаванай Беларусі, арганізаваў прадстаўніцтва ў Мінску і Звяз татарскай моладзі. Пасля вайны жыў у Егіпце, а пасля перавароту Насэра з 1952 года — у ЗША.

Views over time

0501001501 Nov 09:0012 Nov 11:331151 Nov 09:00: 0 views12 Nov 11:33: 115 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Nov 2026, 09:000
12 Nov 2026, 11:33115

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.