Беларускія замовы пад электронны біт, старажытныя арнаменты на модных футболках, міфічныя істоты ў камп’ютарных гульнях і татуіроўкі, якія заўсёды нагадваюць пра дом. Беларускі фальклор даўно выйшаў за межы музеяў і раённых Дамоў культуры. Цяпер пад народныя спевы танчаць у еўрапейскіх клубах, а традыцыйныя ўзоры ператвараюцца ў сучасны дызайн. 🎶 Iva Sativa, SHUMA і Hajda Banda пераасэнсоўваюць народную музыку. 👕 Беларускія дызайнеры ствараюць арнаменты нават з фотаздымкаў мінскіх будынкаў. ❤️ А беларусы ў эміграцыі робяць татуіроўкі з контурам Радзімы, каб яна заўсёды была побач. Чаму старажытныя традыцыі раптам сталі такімі сучаснымі? І як беларуская культура знаходзіць новае жыццё ў музыцы, модзе і мастацтве? Расказваем на прыкладах: https://d3sg34sqq7am6m.cloudfront.net/culture/yak-belaruski-falklor-vyjshau-z-muzeya-i-stau-chastkaj-suchasnaj-kultury/