📻 30 кастрычніка 1938 года у часе міжваеннай 🇵🇱 Польшчы пачала сталае вяшчанне радыёстанцыя ў 🚂Баранавічах. Будаўніцтва працягвалася з 1937 па 1939. Двухпавярховы будынак радыёстанцыі быў узведзены ў стылi канструктывiзму. Радыёстанцыя мела дзве мачты вышынёю 141 м. Ахоплівала тэрыторыю ў радыусе 120 км (Навагрудскае ваяводства і паўночную частку Палескага ваяводства). Дырэктарам радыёстанцыі быў Збігнеў Ціс-Банкевіч. Тут працавалі 2 дыктары. Радыёстанцыя працягвала працу ў БССР, а пасля — у час нямецкай акупацыі. Пасля вайны выкарыстоўвалася дзеля глушэння заходніх радыёстанцый. Пасля распаду СССР будынак станцыі займае мясцовае тэлебачанне «Інтэкс ТБ», а вежы станцыі выкарыстоўваюцца для ўзмацнення сігналаў беларускіх FM-станцый.