BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 17 minutes ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

👍Сёння сваё 80-годдзе святкуе беларуская лінгвістка, мовазнаўца і ўраджэнка 🏹 Брэста Ніна Мячкоўская. Нарадзілася 29 кастрычніка 1946 года ў горадзе над Бугам. Скончыла Брэсцкую сярэднюю школу № 2 з залатым медалём, а ў 1968 годзе — філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1971 года працуе на філалагічным факультэце БДУ — на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства. Доктарка філалагічных навук (1986), прафесарка (з 1987). Стажыравалася ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, Рурскім універсітэце ў Бохуме (па гранце DAAD), выкладала ў Любляне, Ене і Бохуме, а таксама кансультавала Амерыканскую асацыяцыю выкладчыкаў рускай мовы ў Вашынгтоне. Яе навуковыя інтарэсы — тэорыя камунікацыі, семіётыка, сацыяльная тыпалогія моў і гісторыя філалогіі. Пад кіраўніцтвам Ніны Мячкоўскай абаронена больш за тры дзясяткі кандыдацкіх і адна доктарская дысертацыя. Віншуем прафесарку з юбілеем і жадаем здароўя, навуковага натхнення і цікаўных вучняў! На фота чытацкі білет Брытанскага музея.

Views over time

05010029 Oct 12:0012 Nov 11:3310529 Oct 12:00: 0 views12 Nov 11:33: 105 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Oct 2026, 12:000
12 Nov 2026, 11:33105

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.