BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 51 minutes ago
Reactions per 1K views 23.4 ❤ 😱 👎

🔫🦋 У ноч з 29 на 30 кастрычніка ў Мінску былі расстраляныя больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі Ахвярамі сталінскіх рэпрэсій сталі навукоўцы, дзяржаўныя дзеячы, настаўнікі. Сярод забітых у тую ноч былі 22 літаратары — празаікі, паэты, крытыкі і перакладчыкі. Гэты масавы расстрэл стаў вядомы як «Ноч расстраляных паэтаў». Трагедыя адбылася ва ўнутранай турме НКУС у Мінску, а забітых пахавалі ў Курапатах разам з дзясяткамі тысяч іншых ахвяр рэпрэсій. Хаця ў 1937 годзе рэпрэсіі ў БССР яшчэ не закранулі Заходнюю Беларусь, сярод расстраляных творцаў і дзеячаў былі і ўраджэнцы Брэстчыны. Якаў Брайнштэйн (1897–1937) — родам з вёскі Бельск (цяпер 🤱 Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці), беларускі і габрэйскі літаратурны крытык і літаратуразнаўца. Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР і быў адказным сакратаром СП БССР. Арыштаваны 6 чэрвеня 1937 года, асуджаны да расстрэлу, рэабілітаваны ў 1956 годзе. Захар Кавальчук (1893–1937) — ураджэнец вёскі Крыўляны (цяпер 🪷 Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці), беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, старшыня ЦК прафсаюзаў БССР. У 18 гадоў з'ехаў у Амерыку, дзе працаваў на сталеліцейным заводзе ў Пенсільваніі і ў Дэтройце. З-за палітычнай дзейнасці яго арыштавала паліцыя, і пасля пяці месяцаў турмы Кавальчука дэпартавалі з ЗША. У 1932 годзе ён быў абраны старшынём Цэнтральнага савета прафсаюзаў БССР, але ў 1937 годзе выключаны з партыі, а 5 жніўня — арыштаваны. Тройка НКУС прыгаварыла яго да расстрэлу як «актыўнага чальца контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі». Рэабілітаваны ў 1956 годзе. Калі хочаце даведацца больш пра акцыю, якую беларусы і беларускі ладзяць у гэтую трагічную ноч па ўсім свеце, ці далучыцца да яе, пераходзьце па спасылцы: https://d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.net/news/noch-rasstralyanykh-paetau-rasklad-merapryemstva.html

Views over time

05010029 Oct 08:0412 Nov 11:339729 Oct 08:04: 0 views12 Nov 11:33: 97 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Oct 2026, 08:040
12 Nov 2026, 11:3397

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.