✡️ 28 кастрычніка 1942 года нацысты знішчылі Пінскае гета разам з яго жыхарамі. Пасля нападу Германіі на СССР невялікая колькасць габрэяў паспела эвакуявацца на ўсход. 4 ліпеня 🏹 Пінск быў заняты нямецкай арміяй. Акупацыйныя ўлады стварылі юдэнрат — габрэйскі орган кіравання, старшынём якога прызначылі Давыда Альпэра. Пасля яго адмовы ў супрацоўніцтве і расстрэлу новым кіраўніком стаў Біньямін Бакштанскі. З 5 па 7 жніўня 1941 года ў Пінску было расстраляна каля 10 тысяч габрэяў, пераважна мужчын ад 16 да 60 гадоў. Габрэйскае насельніцтва было падвергнута шматлікім абмежаванням, у тым ліку абавязку насіць адметныя знакі на адзенні. 1 траўня 1942 года ў Пінску было створана гета, у якое змясцілі 18 644 габрэяў. Жыхары працавалі на прымусовых прадпрыемствах, былі створаны лякарня і аптэка. У гета дзейнічалі падпольныя групы, якія спрабавалі назапашваць зброю. 8 кастрычніка 1942 года пачалася ліквідацыя пінскага гета. Падпольшчыкі аказалі супраціў, але большасць жыхароў была забіта, а частка здолела ўцячы да партызанаў. Паводле справаздачы нямецкай паліцыі, падчас ліквідацыі было забіта 26 200 чалавек, па іншай інфармацыі — 17 тысяч.