BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

✝️ Сёння адзначаецца 101 год з часу заснавання Пінскай каталіцкай дыяцэзіі. Першая спроба заснаваць Пінскую дыяцэзію была зроблена ў 1794 годзе архібіскупам Магілёва Станіславам Богуш-Сестранцэвічам. Аднак у 1798 годзе нунцый Папы ў Расійскай імперыі Л. Літа адмяніў яе як некананічную. Замест гэтага ў тым жа годзе была заснавана Мінская рымска-каталіцкая дыяцэзія, якая ўключала тэрыторыю ліквідаванай Пінскай дыяцэзіі, на падставе папскай булы і імператарскага ўказа. Пазней, у 1917 годзе, Мінская дыяцэзія была адноўлена, але ў 1920-х гадах яе біскуп Зыгмунт Лазінскі пакінуў Мінск і знайшоў новую рэзідэнцыю ў 🏹 Пінску, які ўвайшоў у склад міжваеннай Польшчы. 28 кастрычніка 1925 года Папа Пій XI апостальскай канстытуцыяй «Vixdum Poloniae unitas» стварыў Пінскую дыяцэзію, якая праіснавала фактычна да 1939 года, фармальна да 1946 года — да смерці біскупа. Дыяцэзіяй кіравалі біскупы: Зыгмунт Лазінскі (1925—1932) і Казімір Букраба (1932—1946). У 1991 годзе дыяцэзія была адноўлена і ахоплівае 🇧🇾 Брэсцкую і 🇧🇾 Гомельскую вобласці, знаходзячыся ў падпарадкаванні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сёння Пінская дыяцэзія ўключае 🚂Баранавіцкі, 🏹 Брэсцкі, ❌ Гомельскі, 🏯 Ляхавіцкі, 🦅 Мазырскі, 🏹 Пінскі і 🐍 Пружанскі дэканаты, якія аб’ядноўваюць каталіцкія прыходы Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Летась дыяцэзія адзначала сваё 100-годдзе.

Views over time

025507510028 Oct 10:0412 Nov 11:339028 Oct 10:04: 0 views12 Nov 11:33: 90 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
28 Oct 2026, 10:040
12 Nov 2026, 11:3390

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.