BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🔳 Беларусы за тры дні сабралі грошы на пахаванне брэстаўчаніна Яна Памедора Рэуцкага. Беларусы за тры дні сабралі 30 тысяч злотых на развітанне і пахаванне Яна Памедора Рэуцкага, які памёр у Варшаве. Да збору далучыліся 343 чалавекі. Пра смерць Яна Памедора Рэуцкага (сапраўднае імя — Сяргей Пархаць) стала вядома ў аўторак, 20 кастрычніка. Ураджэнец Брэста працаваў барыстам у варшаўскай кавярні і адміністраваў шматтысячную інтэрнэт-суполку беларусаў Польшчы. Яго смерць узрушыла беларускую супольнасць, частку якой ён дапамагаў аб'ядноўваць. Пасля паведамлення пра смерць на платформе Zrzutka.pl адкрылі збор сродкаў. Планавалася сабраць 30 тысяч злотых (каля 6800 еўра, або 22 300 беларускіх рублёў). Грошы патрэбныя для арганізацыі развітання ў Варшаве, перавозкі праху ў Беларусь і ўсталявання надмагільнага помніка. Да раніцы суботы, 24 кастрычніка, удалося сабраць 30 010 злотых — нават крыху больш за запланаваную суму. Ахвяраванні зрабілі 343 чалавекі.

Views over time

05010015025 Oct 11:5912 Nov 11:3312725 Oct 11:59: 0 views12 Nov 11:33: 127 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Oct 2026, 11:590
12 Nov 2026, 11:33127

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.