💉24 кастрычніка 1743 года ў 🏹Пінску (сёння Брэсцкая вобласць) нарадзіўся навукоўца і хірург Рафал Ю́заф Чарвякоўскі. У 1762 годзе Рафал Чарвякоўскі скончыў школу ордэна піяраў у Пінску, да якога далучыўся, а ў 1771 годзе паступіў у Рымскі ўніверсітэт. У 1776 годзе ён атрымаў ступень доктара медыцыны. Пры падтрымцы доктара Гуга Калантая, сябра Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай, Чарвякоўскі жыў у Рыме. У 1777 годзе папа Пій VI вызваліў яго ад духоўнага звання, каб ён мог займацца медыцынскай практыкай. Прайшоў практыку ў шпіталях Неапаля, Фларэнцыі, Турына, Вены, Парыжа і Берліна. У 1779 годзе пераехаў у Кракаў, дзе ў 1780 годзе стаў прафесарам і заснаваў катэдру анатоміі, хірургіі і акушэрства. Таксама стварыў першы ў Кракаве анатамічны тэатр. У 1785 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўзнагародзіў яго залатым медалём і прызначыў прыдворным лекарам. Чарвякоўскі праводзіў першае ў Кракаве ўскрыццё, трэпанацыю чэрапа і іншыя складаныя аперацыі. У час паўстання Касцюшкі ў 1794 годзе быў галоўным лекарам у Кракаве. Апублікаваў некалькі прац па хірургіі, у тым ліку «Практычную хірургію» і «Агляд хірургічных інструментаў», а таксама вынайшаў шэраг медыцынскіх інструментаў. За час кар'еры падрыхтаваў больш за 200 вучняў. Памёр у Кракаве 5 ліпеня 1816 года.