BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.6/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🌱 24 кастрычніка 1966 года памерла ўраджэнка Брэстчыны, матэматыца, філосафка і педагагіня Соф’я Яноўская. Нарадзілася 31 студзеня 1896 года ў 🐍 Пружанах (сёння Брэсцкая вобласць). З 1930 года працавала ў Маскоўскім універсітэце: загадвала кафедрай вышэйшай алгебры, а пасля — кафедрай гісторыі матэматыкі і матэматычнай логікі. У 1936 годзе ўпершыню ў СССР пачала чытаць лекцыі па матэматычнай логіцы. Яна была адной з ключавых фігур у станаўленні філасофіі матэматыкі ў СССР, садзейнічала стварэнню самастойнай кафедры матэматычнай логікі, актыўна пераасэнсоўвала філасофскія падыходы ў навуцы, распрацоўвала канцэпцыю ролі лагічнай строгасці ў пазнанні. Асаблівую ўвагу надавала пытанням гісторыі дэдукцыйна-аксіяматычнага метаду і праблеме бясконцасці. Яноўская арганізавала пераклады на рускую мову класічных прац Д. Гільберта, В. Акермана, А. Тарскага, С. Кліні, Д. Пойя, Р. Карнапа ды іншых, у шматлікіх выпадках выступаючы як аўтар уступных артыкулаў і навуковы кансультант. Сярод дасягненняў — развіццё савецкай школы філасофіі матэматыкі, папулярызацыя прац рускіх матэматыкаў і філосафаў, стварэнне навуковых семінараў і даследаванняў, якія паўплывалі на развіццё лагічнай навукі.

Views over time

05010024 Oct 09:0512 Nov 11:3310824 Oct 09:05: 0 views12 Nov 11:33: 108 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Oct 2026, 09:050
12 Nov 2026, 11:33108

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.