BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

📜 22 кастрычніка 1837 года ў 🏹 Брэсце нарадзіўся гісторык і філолаг Вікенцій Макушаў — сябра-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук і даследчык гісторы паўднёвых славян У 1856 годзе ён скончыў Ларынскую гімназію ў Санкт-Пецярбургу, а ў 1860 — гістарыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1862 па 1865 гады працаваў сакратаром расійскага консульства ў Дуброўніку, дзе вывучаў архіў Дуброўніцкай рэспублікі. Вынікам гэтай працы сталі артыкулы і магістарская дысертацыя пра гісторыю рэгіёна. У 1868 годзе Макушаў быў камандзіраваны ў Італію для працы ў архівах і бібліятэках Неапаля, Венецыі, Мілана, Палерма і Анконы. Ён сабраў каштоўны матэрыял пра гісторыю паўднёвых славян і албанцаў. Пасля вяртання заняў кафедру ў Варшаўскім універсітэце. У 1878 годзе яго абралі членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук. Памёр 14 сакавіка 1883 года ў Варшаве.

Views over time

05010022 Oct 11:5912 Nov 11:3310422 Oct 11:59: 0 views12 Nov 11:33: 104 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Oct 2026, 11:590
12 Nov 2026, 11:33104

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.