BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

🖤 22 кастрычніка 2018 года не стала беларускага мовазнаўцы, даследчыка 🪷 палескай гаворкі і ўраджэнца вёскі Сіманавічы (сёння 🕊Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці) Фёдара Клімчука. Нарадзіўся 27 лютага 1935 года ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў школах Сіманавіч, Вулькі Сіманавіцкай і Драгічына, дзе ў 1952 годзе скончыў сярэднюю школу. У тым жа годзе паступіў у 🏹 Пінскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут, які скончыў у 1954 годзе. Пачаў працаваць настаўнікам у 🐦 Столінскім і Драгічынскім раёнах. Паралельна займаўся запісам гаворак і народных песень сваіх родных мясцін. У 1968 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута мовазнаўства АН БССР і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесся». Быў аўтарам больш за 200 навуковых прац па дыялекталогіі, тапаніміцы, фальклору і этнаграфіі. Старшыня аб'яднання «Загароддзе», пераклаў «Новы Запавет» на заходнепалескі дыялект. Памёр 22 кастрычніка 2018 года і быў пахаваны на Заходніх могілках Мінска. На надмагільным помніку з тыльнага боку змешчана выява Клімчука маладым і ягоны верш, напісаны на роднай палескай гаворцы. Вось урывак з Евангелля ў перакладзе Клімчука (расстаўлены націскі). Ны судíтэ, то й сýджаны ны бýдытэ; бо якы′м судóм сýдытэ, такы′м бýдытэ сýджаны; і якэ′ю мíрыю мíрайітэ, такэ′ю і вам мíратымуть. І шо ты ды′высся на сучкá в гóковы свогó брáта, а дырывы′ны в своё′му гóковы ны бáчыш? Абó як скáжыш своё′му брáтовы: «Дай я тобí вы′йму з гóка сучкá», колы′ в тыбэ′ самóго в гóковы дырывы′на? Крыводýшный чоловíчэ! Вы′ймы зрáзу дырывы′ну с свогó гóка, тоды′ пубáчыш, як достáты сучкá з гóка брáтового. Ны давáйтэ святóго собáкам і ны кладíтэ свогó сáмого дорогóго пы′рыд свыньмы′, шоб воны′ ны потоптáлы ёгó ногáмы, да шэ й, повырнýвшысь, вас ны порвáлы.

Views over time

05010022 Oct 09:5912 Nov 11:3310222 Oct 09:59: 0 views12 Nov 11:33: 102 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Oct 2026, 09:590
12 Nov 2026, 11:33102

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.