BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

❤️ Баранавіцкая пракуратура прымусіла Ozon зняць з продажу вокладкі для дакументаў з «Пагоняй». Баранавіцкая міжраённая пракуратура запатрабавала ад расійскага маркетплейса Ozon спыніць продаж вокладак для дакументаў з выявай герба «Пагоня». Маркетплейс ужо выканаў патрабаванне, і цяпер набыць такія вокладкі ў Беларусі немагчыма, заўважыла «Еўрарадыё». У пракуратуры палічылі, што продаж такой прадукцыі моладзі можа негатыўна паўплываць «на грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне». Нагадаем, што бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі ў 1991–1995 гадах. Яны не забароненыя заканадаўствам, а «Пагоня» нават уключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Аднак на практыцы за выкарыстанне гэтых сімвалаў у Беларусі пераследуюць.

Views over time

05010022 Oct 07:0212 Nov 11:3310522 Oct 07:02: 0 views12 Nov 11:33: 105 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Oct 2026, 07:020
12 Nov 2026, 11:33105

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.