◾️21 кастрычніка 1999 года ў 🚂 Баранавічах не стала беларускага паэта і ўраджэнца Брэстчыны — Анатоля Станкевіча. Нарадзіўся 2 сакавіка 1937 года ў вёсцы Жарабковічы (сёння 🏯 Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Скончыў Слонімскае рамеснае вучылішча чырванадрэўшчыкаў (1955). З 1959 года жыў і працаваў у 🚂Баранавічах. Пісаў вершы на беларускай і рускай мовах. У 1972—1980 гадах узначальваў Баранавіцкае літаратурнае аб’яднанне «Плынь», у 1989—1993 гадах — літаратурнае аб’яднанне «Ліра» пры Палацы культуры і тэхнікі. У 1994 годзе стварыў літаратурнае аб’яднанне «Жнівень» на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе. У 2010 годзе была апублікавана кніга «Скрыжалі дабрыні». Публікаваўся ў перыядычным друку «Наш край», «Літаратура і мастацтва», «Народная трыбуна», «Заря», «Интекс-пресс», «Шаг», «Газета для вас». У красавіку 1999 года прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Акрамя літаратурнай творчасці, захапляўся лясной скульптурай.