BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

✝️ 21 кастрычніка 1914 года нарадзіўся каталіцкі архібіскуп, першы кардынал незалежнай Беларусі Казімір Свёнтак, жыццё і дзейнасць каторага былі знітаваныя з Брэстчынай. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я Свёнткаў была ў эвакуацыі, а пасля апынулася ў Баранавічах, дзе Казімір Свёнтак скончыў гімназію. У 1933 годзе паступіў у Пінскую вышэйшую духоўную семінарыю, а ў 1939 быў пасвечаны ў святары і пачаў служэнне ў Пружанах. У красавіку 1941 года яго арыштавалі савецкія ўлады па абвінавачванні ў шпіянажы, і ён два месяцы знаходзіўся ў турме ў Брэсце. Вызвалены пасля нямецкай акупацыі, Свёнтак вярнуўся ў Пружаны. У 1944 годзе яго зноў арыштавалі і асудзілі на 10 гадоў лагераў у Сібіры і Комі АССР. У 1954 годзе вярнуўся ў Беларусь і стаў пробашчам у Пінску. У 1991 годзе Свёнтак быў прызначаны архібіскупам і мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, а ў 1994 Папа Ян Павел II надаў яму сан кардынала. У 2006 годзе Папа Бенедыкт XVI прыняў яго прашэнне аб адстаўцы з кіраўніцтва архідыяцэзіяй, але ён застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Казімір Свёнтак памёр 21 ліпеня 2011 года і быў пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла ў Пінску.

Views over time

05010021 Oct 10:0112 Nov 11:3310321 Oct 10:01: 0 views12 Nov 11:33: 103 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Oct 2026, 10:010
12 Nov 2026, 11:33103

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.