✝️ 430 год Брэсцкай царкоўнай уніі. ✝️☦️ 21 кастрычніка 1596 года на царкоўным Саборы ў 🏹 Брэсце была абвяшчана царкоўная унія Кіеўскай мітраполіі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай у канцы XVI стагоддзя была створана Уніяцкая царква. Брэсцкая унія арганізацыйна аб’яднала частку праваслаўнай царквы з Каталіцкай, захаваўшы ўсходнія абрады і традыцыі, але прызнаўшы вярхоўную ўладу Папы Рымскага. Кіеўская мітраполія афіцыйна абвясціла пра аднаўленне сваёй поўнай сулучнасці з Рымскім апостальскім Прастолам. Сабор, на якім была заключаная ўнія, адбыўся ў кафедральнай царкве святога Мікалая ў Брэсце. У сярэдзіне XIX стагоддзя будынак храма быў разабраны падчас будаўніцтва 🏰 Брэсцкай крэпасці — ад яго нічога не захавалася. У 1839 годзе Брэсцкая унія была ліквідавана на Полацкім царкоўным саборы. Грэка-каталіцкая традыцыя захавалася, але ўжо без дзяржаўнай падтрымкі і падвяргалася пераследу. Традыцыю пераследу грэка-католікаў працягвае і рэжым Лукашэнкі. У выніку прымусовай перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі ў 2026 годзе былі ліквідаваныя чатыры грэка-каталіцкія парафіі — у Брэсце, Баранавічах, Івацэвічах і Оршы.