🖋 20 кастрычніка 1733 года ў мястэчку Лагішын (сёння 🏹 Пінскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся паэт і каталіцкі дзеяч у Вялікім Княстве Літоўскім Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч. Вялікалітоўскі філолаг, гісторык, перакладчык, паэт і празаік, ён нарадзіўся 20 кастрычніка 1733-га, ахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш. У 1748 годзе скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, у тым жа годзе ўступіў у ордэн езуітаў, у 1754 годзе — Віленскую езуіцкую акадэмію. Вучыўся ў Ліёне, Італіі і Германіі. Выкладаў лацінскую мову ў Віленскай акадэміі, узначальваў кафедру паэтыкі, дзе выкладаў стылістыку і гісторыю літаратуры. Быў вялікім пісарам літоўскім (1781—1788), каталіцкім біскупам смаленскім (з 1788), луцкім (з 1790), валодаў маёнткам Павець каля Пінска. Нарушэвіч стаў адным з першых перакладчыкаў лацінскага паэта Карнелія Тацыта на польскую мову. Аўтар 7-томнай «Гісторыі Польшчы». Памёр 8 ліпеня 1796-га года.