BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.6%114 avg views
Posting 17.6/day last 33 minutes ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎
viral · 4.0× typical

💉 20 кастрычніка 1836 года ў вёсцы Красцінава (сёння 🕊 Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся хірург, грамадскі дзеяч Сігізмунд Свянціцкі. Нарадзіўся ў сям’і небагатага шляхціца. Адукацыю атрымаў у 🏹 Пінску і Мінску, пасля паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, але праз удзел у студэнцкім руху быў вымушаны перапыніць вучобу. Далей навучаўся ў Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, якую скончыў з залатым медалём, атрымаў ступень доктара медыцыны (1864). З 1870 года працаваў старшым лекарам ваеннага шпіталя ў Мінску. Ініцыяваў адкрыццё першай у горадзе «лякарні для бедных прыходных хворых» (1879). У 1874 годзе правёў адну з першых на тэрыторыі Беларусі аперацый на плечавым суставе з выкарыстаннем уласнага «ушчамлявальнага прыбора». У 1883 годзе сумесна з Іванам Стржалкам правёў складаную гінекалагічную аперацыю. Займаўся пытаннямі хірургіі, тэрапіі, эпідэміялогіі, дэрматалогіі, арганізацыі аховы здароўя. Адзін з першых у Беларусі звярнуў увагу на феномен імунітэту. Узначальваў Таварыства мінскіх урачоў, арганізаваў санітарную камісію па барацьбе з халерай (1884). Свянціцкі таксама вядомы як чалавек, блізкі да Элізы Ажэшкі. Паводле некаторых звестак, стаў прататыпам героя яе рамана «Апошняе каханне». Памёр 21 траўня 1910 года ў Мінску. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску. Разам з ім пахаваная яго жонка Марыя з Міцкевічаў — пляменніца Адама Міцкевіча. У Мінску дагэтуль захаваўся ягоны дом на вуліцы Леніна, 13 — сёння помнік архітэктуры рэгіянальнага значэння.

Views over time

020040020 Oct 12:0012 Nov 11:3343820 Oct 12:00: 0 views12 Nov 11:33: 438 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Oct 2026, 12:000
12 Nov 2026, 11:33438

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.