BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

📚 20 кастрычніка 2012 года ў Варшаве памёр украінскі паэт, мовазнаўца-асветнік, выкладчык і ўраджэнец Брэстчыны Астап Лапскі. Нарадзіўся 7 ліпеня 1926 года ў вёсцы Гуцкі (цяпер 🤱 Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці). Скончыў школу (4 класы на польскай мове і 2 — на рускай), працаваў у рамеснай майстэрні ў Кобрыне. У гэты час у яго рукі трапіў «Кабзар» Тараса Шаўчэнкі, які паўплываў на яго светапогляд і нацыянальную самасвядомасць. У чэрвені 1944 года разам з землякамі выехаў на Захад і аселі пад Лоддзю. Пасля вайны вучыўся ва Уроцлаўскім і Варшаўскім універсітэтах. З 1957 года выкладаў украінскую мову і літаратуру на кафедры ўкраінскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Быў рэдактарам на Польскім радыё, супрацоўнічаў з украінскімі выданнямі ў Польшчы, у тым ліку з «Нашым словам». За ўдзел у руху «Салідарнасць» у 1981 годзе быў звольнены з працы і дзесяць гадоў правёў без афіцыйнай працы. Пасля 1991 года вярнуўся да актыўнай творчасці. Выдаў дзясятак кніг паэзіі і прозы, школьныя падручнікі, шмат перакладаў. Вершы друкаваліся ў выданнях «Наша слова», «Наша культура», «Гомін», «Дукля», «Жовтень» ды іншых. Асобна выйшлі зборнікі «Мій по читачу», «Обабіч: істини?!», «Себе: розжукую?!». 9 сакавіка 2007 года атрымаў Нацыянальную прэмію Украіны імя Тараса Шаўчэнкі — стаўшы адзіным лаўрэатам гэтай прэміі з замежных украінамоўных аўтараў. Таксама быў адзначаны Міжнароднай прэміяй імя Багдана Лепкага. Пахаваны на праваслаўных могілках у Варшаве. Якби Скажи насамперед: Собі самому Я був би приростком Москви, Варшави прихвоснем, якби себе не виявив: мого народу словом?! То воно, воно, воно Мене не довело До покручі духовної І в час, і у добу: Бездонних шлунків?! Українцеві воно, Скажу і вам, Є кругом рятівним: Надійним порятунком?!

Views over time

05010020 Oct 10:0212 Nov 11:339720 Oct 10:02: 0 views12 Nov 11:33: 97 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Oct 2026, 10:020
12 Nov 2026, 11:3397

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.