BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

🎬 20 кастрычніка 55-годдзе адзначыць беларускі кінарэжысёр родам з 🏹 Брэста Андрэй Кудзіненка. Нарадзіўся 20 кастрычніка 1971 года ў горадзе над Бугам. У 1998 годзе скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў, быў адным з апошніх вучняў вядомага рэжысёра Віктара Турава. Пачынаў творчую кар'еру з кароткаметражных фільмаў і рэкламы. У 2004 годзе зняў фільм «Акупацыя. Містэрыі» пра жыццё ў Заходняй Беларусі падчас нацысцкай акупацыі. Стужку паказалі на міжнародных кінафестывалях у Ратэрдаме і Маскве, аднак у Беларусі яе забаранілі. Толькі ў 2010 годзе адбылася беларуская прэм'ера фільма. Сярод іншых вядомых прац рэжысёра — містычны трылер «Масакра», заснаваны на беларускіх легендах. Кудзіненка стаў лаўрэатам міжнародных кінафестываляў, працаваў у Беларусі і Расіі, а таксама займаўся развіццём незалежнага беларускага кіно. З 2015 года курыраваў мультымедыйны праект «Хронотопь». У ліпені 2026 года супрацоўнікі КДБ і АМАПу правялі ператрусы ў кватэры і кінашколе рэжысёра, пасля чаго ён быў вымушаны пакінуць Беларусь. Віншуем спадара Андрэя з днём нараджэння і зычым здароўя, натхнення і вяртання ў вольную Беларусь, дзе будзе месца для творчасці!

Views over time

05010020 Oct 08:0012 Nov 11:339720 Oct 08:00: 0 views12 Nov 11:33: 97 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Oct 2026, 08:000
12 Nov 2026, 11:3397

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.