BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

📷 🎩 Ініцыятыва MALDZIS вяртае рэдкія міжваенныя фотаздымкі з радзімы Касцюшкі на Брэстчыне. 🌿 Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Польшчы тры рэдкія фотаздымкі 1930-х гадоў, звязаныя з Косавам і Мерачоўшчынай Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Галоўная знаходка — фатаграфія 1936 года з мемарыяльнай шыльдай і барэльефным партрэтам Тадэвуша Касцюшкі. Яна калісьці ўпрыгожвала дом у Мерачоўшчыне, дзе ён нарадзіўся. Шыльда, імаверна, знікла ў 1939 годзе, а сам будынак згарэў у 1942-м. Набыты здымак можа быць адзінай вядомай выявай страчанага мемарыяльнага знака. На двух іншых фотаздымках зафіксаваны палац Пуслоўскіх у Косаве. Іх зрабіў фатограф Юзаф Шыманчык, які нарадзіўся і доўгі час жыў у гэтым горадзе. На здымках можна ўбачыць, як выглядаў палац у міжваенны перыяд, у тым ліку сляды пашкоджанняў будынка. Усе тры фотаздымкі раней захоўваліся ў архіве польскага вайскоўца Чэслава Гаке, які ў 1935–1937 гадах жыў і працаваў у Косаве. Рарытэты набылі дзякуючы ахвяраванням прыхільнікаў MALDZIS. У будучыні іх плануюць перадаць у Музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне. Падрабязней — на сайце MALDZIS.

Views over time

05010015016 Oct 11:0412 Nov 11:3311716 Oct 11:04: 0 views12 Nov 11:33: 117 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Oct 2026, 11:040
12 Nov 2026, 11:33117

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.