BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

✝️☦️ 16 кастрычніка 1596 года ў 🏹Брэсце з дазволу караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазы пачаўся царкоўны Сабор, які абвясціў царкоўную унію Кіеўскай мітраполіі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай у канцы XVI стагоддзя была створана Уніяцкая царква. Брэсцкая унія арганізацыйна аб’яднала частку праваслаўнай царквы з Каталіцкай, захаваўшы ўсходнія абрады і традыцыі, але прызнаўшы вярхоўную ўладу Папы Рымскага. Кіеўская мітраполія афіцыйна абвясціла пра аднаўленне сваёй поўнай сулучнасці з Рымскім апостальскім Прастолам. Сабор, на якім была заключаная ўнія, адбыўся ў кафедральнай царкве святога Мікалая ў Брэсце. У сярэдзіне XIX стагоддзя будынак храма быў разабраны падчас будаўніцтва 🏰 Брэсцкай крэпасці — ад яго нічога не захавалася. У 1839 годзе Брэсцкая унія была ліквідавана на Полацкім царкоўным саборы. Грэка-каталіцкая традыцыя захавалася, але ўжо без дзяржаўнай падтрымкі і часта падвяргалася пераследу.

Views over time

05010016 Oct 08:0012 Nov 11:3310616 Oct 08:00: 0 views12 Nov 11:33: 106 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Oct 2026, 08:000
12 Nov 2026, 11:33106

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.