BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

15 кастрычніка 1897 года ў вёсцы Вялікае Падлессе (сёння 🏯 Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся беларускі спявак і музыка Мікалай Пігулеўскі. У 1920-я гады быў артыстам Беларускага дзяржаўнага тэатра, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, музычны тэхнікум і студыю оперы і балета. З 1933 года — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. Выконваў галоўныя партыі ў класічных операх: Яўген Анегін, «Пікавая дама», «Царская нявеста», «Фауст». Падчас вайны з сям’ёй апынуўся на Каўказе, дзе спачатку выступаў у музычнай групе, а пасля працаваў шафёрам, удзельнічаў у перагонцы амерыканскіх аўтамабіляў праз Іран. Быў паранены падчас авіяналёту, лячыўся ў Ташкенце, дзе пасябраваў з Якубам Коласам. Затым ваяваў на франтах, прайшоў шлях ад Роўна да Вены, быў узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пасля вайны жыў у 🏹 Пінску, працаваў у будаўнічых арганізацыях. Актыўна гастраляваў у складзе Першага беларускага вакальнага квартэта (1927—1965), запісваў песні для радыё, выступаў на канцэртах. Мікалай Пігулеўскі прапагандаваў беларускую вакальную музыку, папулярызаваў творы М. Анцава, М. Аладава, М. Чуркіна і іншых кампазітараў. Працаваў адказным рэдактарам музычнага вяшчання на радыё (1948—1953), а таксама адказным сакратаром Саюза кампазітараў БССР (1953—1959). Пайшоў з жыцця 16 сакавіка 1967 года.

Views over time

05010015 Oct 14:0012 Nov 11:3310415 Oct 14:00: 0 views12 Nov 11:33: 104 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Oct 2026, 14:000
12 Nov 2026, 11:33104

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.