🛍️ Пакет з мінулага: у Threads паказалі, колькі памежных пераходаў было ў Беларусі. Болей за ўсё было ў Брэсцкай волбасці. У Threads апублікавалі фота старога пакета сеткі крамаў бязмытнага гандлю Belamarket Duty Free (BDF). На ім — мапа Беларусі з пазначанымі памежнымі пераходамі. Усяго можна налічыць 22 пазнакі. У Брэсцкай вобласці іх было ажно дзевяць. Сёння частка з гэтых пунктаў ужо не працуе, а некаторыя даступныя толькі для асобных відаў транспарту. Напрыклад, «Варшаўскі мост» працуе для пасажырскага руху, «Казловічы» — для грузавога. На мапе таксама пазначаны і чыгуначны пункт — «Брэст, ж/д вакзал». А колькі з пазначаных на пакеце пераходаў вы паспелі перасекчы? Фота: dubrouskialex у Threads.